20.10.2026, 20:27
З 27 кастрычніка авіякампанія «Белавія» аднаўляе наўпроставыя рэйсы з Менску на Шры-Ланку. Самалёты будуць лётаць раз на тыдзень, а двухтыднёвы адпачынак на востраве абыдзецца мінімум у 6200 рублёў на чалавека. Гэта не адзіны далёкамагістральны кірунак беларускага перавозніка. За апошні год «Белавія» запусціла рэйсы ў Кітай, В'етнам і Тайланд. Распавядаем, як будзе арганізаванае авіязлучэнне са Шры-Ланкай і якія яшчэ экзатычныя курорты даступныя беларускім турыстам.
