Кампанія SpaceX уначы часткова абмежавала працу тэрміналаў Starlink, якімі карыстаецца ўкраінскае войска. Гэта сталася прычынай зрыву шэрагу важных місій. Пра гэта паведаміў былы дарадца міністра абароны Украіны, блогер Сяргей Стэрненка, дапусціўшы, што кампанія пайшла на такі крок па запыце адміністрацыі Доналда Трампа.
