Наста Захарэвіч
25.10.2026, 06:09
Ганьбіць ААН – гэта ўжо нібыта такое агульнае месца. І ўсе гэтыя хіхіканні пра «глыбокую незапакоенасць» і «рашучае асуджэнне» не тое каб пазбаўлены рацыянальнага зерня. Натуральна, аднолькавыя пратакольныя рэакцыі незалежна ад характару катастрофы спрыяюць і сумным жартам, і сур’ёзным абурэнням. Не раз і не два я чула ідэю, што ААН увогуле даўно ўжо варта расфарміраваць, сучасным выклікам гэтая арганізацыя ўжо зусім не адпавядае. Але ці праўда ўсё так кепска?
