У Беларусі сціраецца мяжа між ваенным і цывільным, прамысловасць працуе на расейскую ваенную замову, трывае пашырэнне «мабілізацыйнага рэзерву» і індактрынацыя моладзі, пануе расейская прапаганда, а ваенны суверэнітэт юрыдычна страчаны. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе, які BELPOL апублікаваў перад Варшаўскім форумам па бяспецы – і абмяркуюць на форуме за «круглым сталом».
