Вярхоўная прадстаўніца Еўразвязу па замежных справах і палітыцы бяспекі Кая Калас назвала ўдары Украіны па расейскіх НПЗ самаабаронай і лічыць, што гэта законны спосаб дзяржавы пакласці канец агрэсіўнай вайне. Пра гэта яна заявіла на саміце ЕЗ у Бруселі.
