У Беларусі завяршыўся збор на лячэнне 11-гадовага Арцёма Корбаля з Мазыра, у якога дыягнаставалі міяпатыю Дзюшэна. На дарагі прэпарат патрабавалася $ 2,9 мільёна. Закрыць збор дапамог невядомы дабрачынец, які пералічыў Br 5,5 мільёна. Сям'я хлопчыка цяпер рыхтуецца да паездкі ў Дубай, дзе Арцём мае атрымаць лячэнне.
