Юрый Дракахруст
19.10.2026, 15:52
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі абвінаваціў прэзідэнта ЗША Доналда Трампа ў прымусе Украіны да капітуляцыі. Украінскі лідар у якасці прыкладаў гэтага назваў запавольванне працы спадарожнікавага інтэрнэту Starlink і змяншэнне паставак ракетаў для комплексаў супрацьпаветранай абароны Patriot. Некалькі дзён таму Зяленскі казаў таксама аб прыпыненні надання Украіне разведнай інфармацыі, што павялічвала разбурэнні ад расейскіх балістычных ракетаў.
