23.10.2026, 15:01
Следчы камітэт Беларусі на прапанову Генпракуратуры правядзе правяранне ў дачыненні расейскага спевака Ягора Крыда. Нагодаю зрабілася адзенне, у якім ён зняўся ў кліпе: на кашулі галоўнаму герою фільму «Ідзі і глядзі» дамалявалі пірсінг і тату. Спевака цяпер падазраюць у рэабілітацыі нацызму, адмаўленні генацыду беларускага народу і распальванні варожасці.
