Кааліцыя беларускіх праваабарончых арганізацый заявіла, што нягледзячы на вызваленне каля 900 палітвязняў з ліпеня 2024 года, інтэнсіўнасць рэпрэсій у Беларусі не зніжаецца. За гэты ж час фігурантамі крымінальных справаў сталі больш за тры тысячы чалавек, а колькасць прызнаных палітвязнямі вырасла амаль на паўтары тысячы.
