Віталь Цыганкоў
21.10.2026, 07:23
Ці патрэбная нам, беларусам, Еўропа? Што за дзіўнае пытанне, скажаце вы. Еўрапейская перспектыва для нас – гэта гарантыя ад «русского мира»! А калі я ўдакладню пытанне: ці патрэбная нам такая Еўропа, якая перастае верыць у сябе, у свае каштоўнасці свабоды, правоў чалавека і канкурэнцыі? Еўропа, дзе расце злачыннасць і падае дабрабыт, дзе значная частка грамадства ненавідзіць еўрапейскую гісторыю і лад жыцця?
