Аляксандр Лукашэнка лічыць, што трэба выбудоўваць з заходнімі суседзямі дзелавыя сувязі і супрацу, таму што ў суседніх краін «бяда з прадуктамі харчавання», а яшчэ не хапае дроваў. Беларусь можа гэта пастаўляць, але суседнія краіны «ўпіраюцца», здзіўляецца ён.
