Бабіна лета сышло, але да наступных выходных можна будзе насалоджвацца ўмерана цёплым надвор'ем: тэмпература на вуліцы будзе крыху вышэйшай за звычайную. Хоць ночы стануць халаднейшымі. Падзённы прагноз з 19 да 25 кастрычніка агучыў сіноптык Дзмітрый Рабаў у эфіры дзяржаўнага тэлеканалу АНТ.
