24.10.2026, 14:10
Апошнім часам у Беларусі раслі цэны на жытло і ў Менску яны ўжо дасягнулі цалкам еўрапейскага ўзроўню. Цяпер дынаміка крыху запаволілася. Чаго чакаць далей, што цяпер уплывае на кошты на нерухомасць у нашай краіне, якія тэндэнцыі назіраюцца на гэтым рынку? У эфіры «Раніцы з Белсатам» распавяла эканамістка, экспертка Цэнтру эканамічных даследаванняў BEROC Настасся Лузгіна.
