Эндакрынныя захворванні ў беларускіх дзяцей за пяць гадоў сталі выяўляць на 71 % часцей, хваробы апорна-рухальнага апарату – на 38 %, вачэй – на 23 %. «Белсат» вывучыў афіцыйную статыстыку за 2020–2025 гады, высветліў, якія хваробы сталі часцей дыягнаставаць у дзяцей, дзе сітуацыя змянілася найбольш і ці хапае краіне педыятраў і бальнічных ложкаў.
