Беларускі калій павінен быў прыбыць у ЗША 14 кастрычніка. Судна пад сцягам Маршалавых астравоў, у якое змясцілася 30 000 тон угнаенняў, было загружана ў порце Бронка пад Санкт-Пецярбургам 15 верасня. Пункт прызначэння – Новы Арлеан, дзе гістарычна працаваў даўні партнёр «Беларуськалія» і БКК – трэйдар Gavilon Fertilizer (з 2022 года перайменаваны ў MacroSource); але афіцыйна не паведамлялася, хто менавіта выступае пакупніком гэтай канкрэтнай партыі.
https://belsat.eu/95926610/kalij-paplyu-u-zsha-nagoda-dlya-nadzei
