Платныя рэакцыі ў апазіцыйных і ўкраінскіх Telegram-каналах сталі прычынай абвінавачвання расейца ў «здрадзе дзяржаве». Самі па сабе «зорачкі» не абавязкова «здаюць» карыстальніка сілавікам, але калі не зрабіць іх непублічнымі, а тым больш калі прылада карыстальніка ці адміністратара каналу трапіць у рукі сілавікоў, яны могуць стаць падставай да пераследу.
