Паводле Генеральнай пракуратуры Эстоніі, перад судом паўстане 47-гадовы грамадзянін Беларусі. З сакавіка да чэрвеня 2026 года мужчына ўдзельнічаў у дзейнасці групы, якая займалася абменам наяўных грошай на крыптавалюту і наадварот. Так яны дапамагалі хаваць сапраўднае паходжанне сродкаў і асобаў іх уладальнікаў. Праз аперацыі прайшло больш як 861 тысяча еўраў. «Белсат» даведаўся, пра каго ідзе гаворка.
