Беларускі пашпартны цэнтр выдаў 600 «пашпартоў Новай Беларусі» і рыхтуе дыстанцыйны збор біяметрыі. Аднак прызнанне дакументу на ўзроўні дзяржаўнага малаверагоднае, сказаў «Белсату» старэйшы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка. Цяпер ідзе праца над тым, каб замежныя ўстановы прымалі «пашпарт Новай Беларусі» як дадатковае пацвярджэнне асобы пры легалізацыі за мяжой.
