НАТО заяўляе, што ў выпадку нападу Расеі нанясе ўдар у адказ, у тым ліку і па расейскіх аб’ектах у Беларусі. А Аляксандр Лукашэнка раптам загаварыў пра тое, што трэба сябраваць з суседзямі. 13 кастрычніка правёў нараду з сілавікамі і заявіў «не павінна быць з нашага боку такіх дзеянняў, якія расцэньваліся б як агрэсія». З новай вастрынёй паўстае пытанне, ці ўдасца Беларусі пазбегчы вайны і хто яе туды ўцягвае.
