20.10.2026, 17:13
Двое мігрантаў паспрабавалі нелегальна перасекчы беларуска-літоўскую мяжу праз трубу пад ручаём. З сабой у іх былі нажніцы па метале, якімі яны, імаверна, збіраліся ўскрыць ахоўную браму. Аднак, пачуўшы набліжэнне памежнікаў, абодва вярнуліся ў Беларусь. Інцыдэнт адбыўся раніцай 20 кастрычніка ў Друскеніцкім раёне Літвы, паведамляе Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (VSAT).
