Журналісты Расейскай службы Бі-бі-сі, «Медыязоны» і валанцёры пацвердзілі паводле адкрытых крыніцаў гібель 281 753 расейскіх вайскоўцаў з пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну. Паводле іх ацэнкі, рэальная колькасць загінулых расейскіх вайскоўцаў можа перавышаць 600 тысяч. Сярод падраздзяленняў, якія панеслі найбольшыя страты, апынуліся тры злучэнні, якія традыцыйна лічыліся элітай расейскага войска.
