Як бачым з апошніх падзей, галоўная задача Доналда Трампа – гэта не ўсталяванне справядлівага міру. Як яшчэ ацэньваць ціск на ахвяру пры зняцці захадаў уздзеяння з агрэсара? Справядлівы мір магчымы, калі яго формула ўключае ратаванне мільёнаў украінцаў ад генацыду, непазбежнага пры расейскай акупацыі. Мэта Трампа – прадэманстраваць свае дыпламатычныя здольнасці. Чалавечыя ахвяры не бяруцца да ўвагі. Наўрад ці можна разлічваць на адміністрацыю Трампа як на саюзніка ў дэмакратычным транзіце ў Беларусі.
