Уладзіміру Пуціну нявыгадна адпраўляць беларускую армію на вайну супраць Украіны, бо гэта можа справакаваць бунт у Беларусі і стаць чарговай праблемай Расеі на фронце. Пры гэтым ужо бягучы саўдзел у вайне азначае для Беларусі сур’ёзную небяспеку. Такім меркаваннем у эфіры «Раніцы з Белсатам» падзяліўся дарадца лідаркі дэмсілаў Беларусі Франак Вячорка. Абмеркавалі, ці можна выправіць сітуацыю.
