17 кастрычніка 2004 года беларусы галасавалі на рэферэндуме, пасля якога з Канстытуцыі знікла абмежаванне ў два прэзідэнцкія тэрміны. Афіцыйна ідэю падтрымалі амаль 80 % выбарцаў, але незалежны экзіт-пол паказаў, што ёй не хапіла нават паловы галасоў. «Белсат» нагадвае, як улада зладзіла плебісцыт, які ў прынцыпе нельга было праводзіць, і чаму яго лічаць незаконным захопам улады – чарговым, пачынаючы з 1996 году…
