20.10.2026, 18:36
Міжнародная крыптавалютная біржа MEXC абвясціла пра спыненне абслугоўвання карыстальнікаў з Беларусі і Расеі. Кліентам, якіх закрануць абмежаванні, абяцаюць індывідуальна паведаміць пра тэрміны закрыцця пазіцыяў і вываду сродкаў. Гэта ўжо другая буйная крыптабіржа за некалькі дзён, якая вырашыла сысці з беларускага рынку.
