21.10.2026, 05:49
Прадстаўнікі амерыканскай улады Стывэн Ўіткаф і Джэрэд Кушнэр сустрэліся з Уладзімірам Зяленскім у Нарвегіі. Пасля яны плануюць паехаць у Расею і правесці сустрэчу з Уладзімірам Пуціным. У гэтыя дні ЗША абмяркоўваюць чарговую прапанову аб мірным пагадненні. Што адбываецца ў стасунках паміж Украінай і Штатамі і чаму апошнія развярнуліся ў бок агрэсара, у «Студыі «Белсату»» паразмаўлялі з амерыканістам, дарадцам Агенцтва еўраатлантычнай супрацы Антонам Пянькоўскім.
