Сітуацыя на расейскім валютным рынку працягвае ўплываць на дынаміку беларускага рубля. Умацаванне расейскай валюты на мінулым тыдні справакавала ўмацаванне беларускага да долара. У Расеі набліжаецца чарговы падатковы перыяд, што падтрымае курс расейскай валюты, што прадугледжвае і стабільнасць беларускай.
