22.10.2026, 19:33
Міністэрства транспарту задумала ўвесці ў Беларусі прыгарадныя аўтобусы і маршрутныя таксі «па выкліку»: каб машына прыехала ў пэўны населены пункт, трэба папярэдне падаць заяўку. Пілотны праект распачалі ў Маларыцкім раёне, плануюць пашырыць на ўсю краіну ў 2027 годзе.
