У Берасцейскай вобласці спынілі дзейнасць групы аферыстаў «рэспубліканскага маштабу». Групоўка куратараў знаходзілася ў «сумежнай дзяржаве», а ў Беларусі наймала на фэйкавую падпрацоўку людзей у розных гарадах, высылала абсталяванне нібыта для працы, якое пасля задзейнічалася ў схеме.
