Пачаўся новы раўнд амерыкана-расейскіх перамоў. Спецпасланннік ЗША Стыў Уіткаф сустрэўся з Уладзімірам Пуціным у Санкт-Пецярбургу і ёсць надзея на далейшыя перамовы. Ці набліжае гэта канец расейска-ўкраінскай вайны, якія сапраўдныя матывы бакоў дыялогу, дзе ў гэтым працэсе Еўразвяз і якая яго пазіцыя адносна Беларусі. Пра гэта мы паразмаўлялі з прафесаркай паліталогіі Маастрыхцкага ўніверсітэта (Нідэрланды), эксперткай у пытаннях замежнай палітыкі Еўразвязу, еўрапейскай дыпламатыі і міжнародных адносінаў Сафі Ванхунакер (Sophie Vanhoonacker).
