Аляксандр Лукашэнка заявіў, што з ім не ўзгаднялася аперацыя з узброенымі людзьмі і мігрантамі на мяжы з Латвіяй, «а значыць, і не праводзілася». Абвінавачванні Беларусі ён назваў глупствам і абвінаваціў у адказ суседнюю краіну. Таксама выказаўся пра загароды на межах з боку ЕЗ і перасцярогі пра атакі з нашай тэрыторыі.
