Латвія кажа аб правакацыі, учыненай узброенымі асобамі ў масках на мяжы, Менск сцвярджае, што гэта ўсё хлусня, у Латвіі ж і прыдуманая, пры гэтым адказнасць за інцыдэнт узяла на сябе нібыта групоўка «Чорныя русы». Вакол – шмат шуму і хаосу, але хто найперш прайграе ад сітуацыі, калі ўсё збольшага ўляжацца?
