25.10.2026, 05:06
Адмовіцца ад пераводу гадзіннікаў з зімовага на летні час і наадварот – добрае рашэнне, якое яшчэ 15 гадоў таму прыняла Беларусь. Але нашая краіна дапусціла тут памылку, лічыць хімік, навуковец і папулярызатар навукі Сяргей Бесараб. У праграме «Наш дзень» на «Белсаце» ён патлумачыў, што не так з беларускім часам, ці сапраўды шкодны сам па сабе перавод у іншых краінах, дзе жывуць нашыя грамадзяне, і як адаптавацца да новага рэжыму хутчэй і лягчэй.
