Кантакты Захаду з Аляксандрам Лукашэнкам павінны быць абумоўленыя вызваленнем усіх палітвязняў, спыненнем рэпрэсій і няўдзелам Беларусі ў вайне – інакш у іх няма сэнсу, заявіла Святлана Ціханоўская ў інтэрв'ю «Белсату» на палях Варшаўскага форуму бяспекі. Лідарка дэмакратычных сілаў таксама заклікала партнёраў рабіць мілітарызацыю Беларусі «дарагой» для ўладаў, а беларусаў – супрацьстаяць ёй хаця б маленькімі крокамі.
