У Беларусі пачаліся вайсковыя вучэнні АДКБ «Нязломнае братэрства – 2026». Жаўнеры трэнуюцца далёка ад заходніх межаў, дый удзельнікаў сёлета менш, чымся летась. Палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў у эфіры «Белсату» адзначыў, што суседзі Беларусі на гэтыя манеўры ніяк не адрэагавалі: маўляў, ніякай пагрозы не бачаць.
