Цяпер у Беларусі 113 палітзняволеных жанчын, і прынамсі 14 з іх – матулі непаўналетніх дзяцей. На гэтыя звесткі праваабаронцы звярнулі ўвагу ў Дзень маці, што святкуюць у нашай краіне 14 кастрычніка. «Белсат» працягвае весці хроніку маштабных рэпрэсіяў, якія трываюць у Беларусі з 2020 года.
